У Японіі мужчына з нажом напаў на школьнікаў, а потым сам сябе зарэзаў


На месцы злачынства. Крыніца - Kyodo/via REUTERS

У японскім горадзе Каўасакі ўзброены нажамі мужчына напаў на групу школьнікаў, што чакалі аўтобус сёння раніцай. Пра гэта паведамляе Бі-бі-сі.

Падчас нападу два чалавекі загінулі, 16 чалавек атрымалі раненні. Паліцыя паведаміла пра гібель адной дзяўчынкі.

Падазраваны, паводле папярэдняй інфармацыі, нанёс сабе ўдар нажом у горла і затым памер, ужо знаходзячыся пад арыштам.

Матыў нападу невядомы.

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары