У Японіі і Гватэмале адбыліся адначасовыя землятрусы


18 чэрвеня 2018 года. Вада залівае расколіны ў дарозе, якія ўтварыліся ў выніку землятрусу ў горадзе Асака. Фота – Kyodo/Reuters/Forum

У Японіі пацярпелі дзве сотні чалавек, пра пацярпелых у Гватэмале невядома.

Прынамсі тры чалавекі загінулі падчас землятрусу ў прэфектуру ў Японіі. Яшчэ дзвесце чалавек пацярпелі.

Эпіцэнтр землятрусу магнітудай 6,1 па шкале Рыхтэра знаходзіўся ў прэфектуры Осака.

Дзясяткі тысяч дамоў засталіся без электрычнасці, пашкоджаныя водаправод і газавая сістэма, а таксама аўтамабільныя дарогі. BBC падае, што ў раёне бедства знішчаная чыгунка.

Амаль у 300 мясцовых школах адмененыя заняткі, часова не працуюць некаторыя буйныя заводы.

Адначасова на другім баку Ціхага акіяну, у Гватэмале, у правінцыі Эскуінтла адбыўся штуршок магнітудай 5,6. Пра пацярпелых ад гэтага землятрусу звестак пакуль няма, падае CNN.

Учора таксама адбыўся землятрус у сталіцы Мексікі. Навукоўцы падазраюць, аднак, што штуршкі ў Мехіка былі штучныя: імаверна іх выклікалі заўзятары, якія глядзелі футбол.

ДД

Глядзі таксама
Каментары