У выпадку абрання Цімашэнка збіраецца пасадзіць трох сяброў Парашэнкі


23 лютага 2019 года. Юлія Цімашэнка на сустрэчы з Федэрацыяй працадаўцаў Украіны і Аб’яднаннем працадаўцаў «Украіна: сусветныя выклікі, глабальныя змены» ў Кіеве. Фота – ba.org.ua

Пра гэта кандыдатка на пасаду прэзідэнта Украіны Юлія Цімашэнка заявіла на сустрэчы з Федэрацыяй працадаўцаў Украіны і Аб’яднаннем працадаўцаў «Украіна: сусветныя выклікі, глабальныя змены» ў Кіеве.

«Калі так Гасподзь і народ вырашыць і я змагу перамагчы, я выканаю абавязак, якое ўзяў прэзідэнт на першым часе і пасаджу трох яго сяброў», – цытуе лідарку «Бацькаўшчыны» «Обозреватель».

Аднойчы шматгадовы прэм’ер-міністр Сінгапуру Лі Куан Ю на пытанне, як перамагчы карупцыю, адказаў: «Пачніце з таго, што пасадзіце трох сваіх сяброў. Вы дакладна ведаеце – за што, і яны ведаюць – за што».

На пачатку свайго прэзідэнцтва Пятро Парашэнка часта цытаваў словы Лі Куан Ю, але за пяць гадоў кіравання нічога падобнага не зрабіў.

Зараз гэта збіраецца зрабіць Цішашэнка. Кандыдатка заявіла, што судовая галіна ўлады будзе «незалежным ад палітычных уплываў дзейсным інструментам у барацьбе з карупцыяй».

«Калі застанецца сістэма, пры якой адзін чалавек будзе прымаць рашэнне: каго караць смерцю, а каго мілаваць, – гэта будзе азначаць адсутнасць сістэмы кіравання. На сістэмным узроўні трэба ўсталяваць балансы і процівагу, эфектыўную сістэму кантролю судаводства. Гэтая сістэма не можа дзейнічаць фрагментарна, яна павінна функцыянаваць як адзіны механізм, які не дапусціць такіх наступстваў », – распавяла лідар «Бацькаўшчыны».

Цімашэнка дадала, што пасля прыняцця Новай Канстытуцыі на ўсеўкраінскім рэферэндуме, «прэзідэнт больш ніколі не будзе ўплываць на суды».

На яе думку, прынцып »пасадзіць трох сяброў« павінен быць дапоўнены карэннымі зменамі праваахоўнай сістэмы.

Пра тое, ці яна збіраецца пасадзіць трох сваіх сяброў, Цімашэнка не ўдакладніла.

У 2017-м Украіна заняла 130-е месца ў рэйтынгу ўспрыняцця карупцыі, які складае міжнародная арганізацыя «Transparency International».

ДД

Стужка навінаў