У выніку выбуху на трубаправодзе ў Мексіцы пацярпелі амаль дзве сотні чалавек


Колькасць ахвяраў выбуху на трубаправодзе ў Мексіцы вырасла да 79 асобаў. Яшчэ 81 чалавек параненыя, з іх 66 знаходзяцца ў шпіталях.

Магутны выбух і пажар адбыліся на буйным трубаправодзе Туспан-Тула ў мексіканскім штаце Ідальга, паведамляюць ria.ru. У гэты момант сотні людзей кралі паліва. Мексіканская дзяржаўная нафтавая кампанія Pemex афіцыйна пацвердзіла, што выбух на трубаправодзе адбыўся ў выніку незаконнай урэзкі. Людзі прыйшлі да месца ўцечкі паліва, якая верагодна стала вынікам адмысловай урэзкі ў трубаправод з каністрамі і бітонамі і напаўнялі іх, калі адбыўся выбух.

З пачатку году новы ўрад Мексікі рэалізуе стратэгію барацьбы з крадзяжамі паліва. Улады спынялі прапампоўку паліва адразу па некалькіх трубаправодах для барацьбы з незаконнымі ўрэзкамі, праз якія выкрадаўся бензін, і перайшлі на дастаўку паліва ў цыстэрнах.

Акрамя таго, на ўсе НПЗ і стратэгічныя аб’екты сістэмы транспарціроўкі былі ўведзеныя войскі. Усё гэта ўжо прывяло да сурʼёзных перабояў з пастаўкамі бензіну на АЗС і выклікала шматгадзінныя чэргі на запраўках.

Аб’ектыў
Лукашэнка будзе шукаць нафту на Захадзе
2019.01.10 21:38

СК, belsat.eu

Стужка навінаў