У выніку цісканіны ў начным клубе ў Італіі загінулі шэсць асобаў сотні пацярпелых


У клубе паблізу італьянскага горада Анкона падчас канцэрту ўзнікла паніка і цісканіна, у выніку чаго загінулі шэсць чалавек, больш за сто дастаўленыя ў больніцы. Паводле папярэдняй інфармацыі цісканіна ўзнікла праз тое, што нехта распыліў у натоўпе пярцовы балончык.

Паводле выдання Republica, людзі прыйшлі ў клуб Lanterna Azzurra на канцэрт рэпера Sfera Ebbasta. У памяшканні сабраліся больш за тысячу чалавек.

Калі ў залі распаўсюдзіўся пярцовы газ, узнікла паніка. Людзі пачалі імкнуцца да выхаду з будынку, праз што распачалася цісканіна. У выніку, адзначае італьянскае выданне, многія пацярпелі, у больніцы былі дастаўлены 118 чалавек, дзесяць з іх знаходзяцца ў цяжкім стане.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў