У выніку сутыкнення на трасе М1 загінулі два чалавекі


Прэс-служба МУС паведамляе, што 19 красавіка адбылося ДТЗ на трасе М1 «Берасце-Менск-мяжа РФ»: у выніку сутыкнення аўтамабіляў Mercedes і Opel загінулі два чалавекі.

Здарэнне адбылося каля 06:00 на 380 км трасы М-1. Кіроўца аўтамабіля Opel выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з Mercedes. У выніку кіроўца і пасажыр Opel загінулі. Кіроўца Mercedes нават не быў шпіталізаваны.

На месцы ДТЗ. Фота – telegra.ph
На месцы ДТЗ. Фота – telegra.ph

У ДАІ адзначаюць, што кіроўца Mercedes «не ажыццяўляў суправаджэнне і рухаўся з выключанымі пробліскавымі маячкамі».

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў