У выніку пажару ў сталіцы Бангладэш загінулі не менш за 70 чалавек


Пажар распачаўся ў чатырохпавярховым доме ў старым раёне гораду Дака і распаўсюдзіўся на суседнія будынкі.

Ратаўнікі кажуць, што ўжо знайшлі 70 загінулых, але колькасць ахвяраў можа вырасці. Не менш за 50 чалавек трапілі ў шпіталь, некаторыя ў цяжкім стане.

У будынку, дзе распачаўся пажар, размяшчаўся склад хімікатаў. Прычына здарэння невядомыя.

Вялікія пажары са шматлікімі ахвярамі для Бангладэш не рэдкасць, бо ў краіне кепска выконваюцца будаўнічыя нормы і правілы пажарнай бяспекі.

ІІ, belsat.eu, паводле Reuters

Стужка навінаў