У выніку пажару на фабрыцы ў Індыі загінулі дзясяткі асобаў


У Нью-Дэлі ў выніку пажару на фабрыцы загінулі не менш за 43 чалавек. Большасць ахвяраў былі працаўнікамі прадпрыемства, паведамляе DW.com.

Пажарныя выратавалі з агню каля 50 асобаў. Пацярпелыя цяпер у шпіталі, многія з іх у цяжкім стане. Полымя ўдалося патушыць, працягваюцца пошукі пацярпелых і загінулых.

Прэм’ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі выказаў спачуванні блізкім загінулых. Ён запэўніў, што ўлады дапамогуць усім пацярпелым у таргедыі.

Большасць загінулых у агні на момант пажару знаходзіліся ў будынкі і адпачывалі. Прычыны пажару высвятляюцца.

Hавiны
Індыя збіла спадарожнік-мішэнь. Час думаць пра вайну ў космасе?
2019.03.27 17:40

СК belsat.eu

Стужка навінаў