У выніку беспарадкаў у Казахстане загінулі ўжо 10 асобаў. Імаверна, гэта этнічны канфлікт


Колькасць ахвяраў масавых беспарадкаў у Кардайскім раёне Жамбылскай вобласці Казахстану павялічылася з 8 да 10. Гэтую інфармацыю пацвердзіў намеснік міністра ўнутраных спраў Аляксей Калайчыдзі на брыфінгу ў нядзелю, перадае ТАСС.

«Падчас масавых беспарадкаў загінулі 10 чалавек, 43 былі шпіталізаваны. На сёння застаюцца 39 шпіталізаваных», – адзначыў ён.

Паводле яго, сярод пацярпелых – пяцёра паліцыянтаў, трое з іх атрымалі агнястрэльныя раненні.

Раней паступала інфармацыя аб тым, што беспарадкі, якія ўспыхнулі ў ноч на 8 лютага ў сяле Саманчы ў Кардайскім раёне, забралі жыцці 8 чалавек.

Фота RFE/RL

Як паведамляе Радыё «Азатык», цяпер на аўтадарозе ў Кардаўскім раёне на ўзездзе ў некалькі населеных пунктаў стаяць блокпасты, атмасфера вельмі напружаная. Паводле слоў мясцовых жыхароў, у пятніцу ўвечары ў Саманчы прыехалі незнаёмыя мужчыны, якія атакавалі мясцовых і падпалілі іхныя хаты і машыны.

Бойка пачалася прыкладна з 70 удзельнікаў, пасля да іх далучыліся каля 300 чалавек. У Саманчы жыве этнічная меншасць – дунгане, нашчадкі кітайцаў, што перасяліліся сюды ў ХІХ стагоддзі.

Улады адмаўляюць, што канфлікт мае этнічную глебу і заяўляюць пра «бытавую прычыну». Мясцовыя жыхары вінавацяць улады ў павольнай рэакцыі на падзеі.

На дадзены момант сілавікі заяўляюць, што сітуацыю ўдалося ўзяць пад кантроль. Ва ўдзельнікаў масавых беспарадкаў паляўнічую зброю і бутэлькі з запальнай сумессю.

КА belsat.eu

Стужка навінаў