У выніку аварыі на чыгунцы затрымліваюцца цягнікі


У напрамку Воршы на чыгунцы адбылася аварыя: з рэек сышоў грузавы састаў. У выніку інцыдэнту затрымліваюцца цягнікі. Пра гэта паведамляе блогер Nexta.

Надзвычайнае здарэнне адбылося, па ўдакладненых дадзеных, непадалёк ад прыпыначнага пункта Крупкі.

Як мінімум, два вагона сышлі з рэек, па астатніх інфармацыя ўдакладняецца. Як паведамляе крыніца ў БЧ, з Менску на месца аварыі ўжо адпраўлены аднаўленчы цягнік, працаўнікі якога будуць намагацца вярнуць таварняк на рэйкі, а затым распачнецца рамонт пацярпелага чыгуначнага палатна.

Фота: https://t.me/nexta_tv/

Рух цягнікоў абмежаваны і адбываецца па чарзе ў абодвух напрамках па другім шляху. Цягнікі моцна затрымліваюцца, паведамляюць карыстальнікі сацыяльных сетак. Пра пацярпелых у выніку аварыі пакуль нічога не вядома. На сайце беларускай чыгункі інфармацыі пра надзвычайнае здарэнне да гэтага часу няма.

Аб’ектыў
Праезд на цягніках падаражэў
2019.07.13 22:46

СК belsat.eu

Стужка навінаў