У выходныя будзе дождж і мокры снег


Кароткачасовыя дажджы пройдуць на большай частцы тэрыторыі краіны.

28 кастрычніка, cіноптыкі прагназуюць мокры снег (на паўночным-усходзе), слабы туман ды галалёд. Ноччу можа пахаладаць да -2, удзень будзе + 4-6.

У Нядзелю, 29 кастрычніка, чакаецца падобнае надвор’е: дажджы, месцамі мокры снег, моцны парывісты вецер. Начная тэмпература складзе ад 0 на ўсходзе і да + 7 на захадзе краіны. Удзень пацяплее да + 3-9.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў