У выбарчыя камісіі пусцілі 34 прадстаўніка апазіцыі. Ад праўладных арганізацыяў – тысячы


18 лютага 2018 года адбудуцца выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Усяго будзе створана 1309 тэрытарыяльных выбарчых камісіяў, у якія ўвойдуць 11 167 чалавек, паведамляе Цэнтрвыбаркам.

5732 грамадзяніна былі высунутыя ў склад камісіяў з уласнай ініцыятывы «шляхам складання заявы». 1173 асобы былі высунутыя ад працоўных калектываў і 4101 асоба ад грамадскіх аб’яднанняў, у тым ліку 161 ад палітычных партыяў.

Ад апазіцыйных партыяў у выбарчыя камісіі ўвайшлі 34 асобы:

  • 18 чалавек ад Беларускай партыі левых «Справядлівы свет»
  • 4 ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)
  • 8 ад Абʼяднанай грамадзянскай партыі
  • 4 ад партыі БНФ
  • Ад Камуністычнай партыі Беларусі ў камісіі трапілі – 75 асобаў
  • 38 ад Рэспубліканскай партыі Народнай Згоды

Ад праўладнай Федэрацыі прафсаюзаў у камісіях будуць працаваць 1819 чалавек, ад рэспубліканскага грамадскага абʼяднання «Белая Русь» – 587, ад Беларускага грамадскага абʼяднання ветэранаў – 528.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў