У Вярхоўнай Радзе Украіны з'явіцца першы цемнаскуры дэпутат


Алімпійскі барэц Жан Белянюк балатаваўся ад партыі «Слуга народа» Уладзіміра Зяленскага. Цемнаскуры дэпутат на постсавецкай прасторызʼявіцца ўпершыню.

Спартоўцу 28 гадоў, ён займаецца грэка-рымскай барацьбой. Нарадзіўся ў Кіеве, ягоны бацька загінуў у Руандзе падчас грамадзянскай вайны. Выгадавала хлопца маці-ўкраінка.

У 2016 годзе Белянюк заваяваў срэбра па грэка-рымскай барацьбе на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра. Таксама на ягоным рахунку ёсць перамогі на чэмпіянатах свету і Еўропы.

Падчас выбарчай кампаніі ён заявіў, што не збіраецца кідаць спорт дзеля палітыкі і плануе выступіць у 2020 годзе на Алімпіядзе ў Токіа.

Партыя Зяленскага лідаруе на парламенцкіх выбарах, што гарантуе Беленюку месца дэпутата ў наступным скліканні.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў