У Вялікай Брытаніі выпусцілі манету ў гонар Стывена Хокінга. На ёй адчаканілі чорную дзірку


Каралеўскі манетны двор Вялікай Брытаніі выпусціў манету наміналам у 50 пенсаў у гонар навукоўца Стывена Хокінга.

На манетах зрабілі выяву чорнай дзіркі – вывучэннем гэтай касмічнай з’явы займаўся вядомы навуковец.

Манеты выпусцілі з розных сплаваў. Іх кошт вагаецца ад 10 да 795 фунтаў (залатая версія). Увесь наклад манет ужо зарэзерваваны, паведаміў Каралеўскі манетны двор у сваім «Тўітары».

Хокінг памёр на 77-ым годзе жыцця ў сябе дома ў Кеймбрыджы, раніцай 14 сакавіка 2018 года.

Hавiны
Стывен Хокінг: 5 галоўных навуковых прарываў
2018.03.14 17:26

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў