У Вялікай Брытаніі выдаюць новыя пашпарты без згадвання ЕЗ


Брытанскія ўлады пачалі выдаваць новыя пашпарты без згадвання Еўрапейскага Звязу на вокладцы, хаця Вялікая Брытанія надалей застаецца ў складзе ЕЗ. Паводле брытанскай газеты The Guardian, падчас распрацавання дызайну, адпаведныя службы зыходзілі з таго, што да 29 сакавіка сёлета ў выніку Вrexit Вялікая Брытанія пакіне Еўразвяз.

Першыя такія дакументы паступілі ў абарачэнне 30 сакавіка, паведамляе DW.COM. Змена іх выгляду як адзначалі ў МУС краіны, павінна адбывацца ў два этапы. На першым вокладка павінна была быць чырвонай. Бліжэй да канца 2019 года пачнецца выпуск сіняй серыі – аналагічны дызайн выкарыстоўваўся ў Вялікай Брытаніі каля 100 гадоў таму.

Як адзначаюць у міністэрстве, словы «Еўрапейскі Звяз» на пашпартах друкавалі ў адпаведнасці з пастановамі Бруселю, але гэта не насіла юрыдычна абавязковага характару.

На пераходным этапе ў абарачэнні будуць дакументы розных фарматаў – з надпісам «Еўрапейскі Звяз» і без яго. Самастойна аддаць перавагу аднаму з варыянтаў не атрымаецца, адзначаюць у МУС. У міністэрстве заклікаюць не турбавацца, адзначаючы, што «заканадаўча абодва яны цалкам легальныя».

Hавiны
Лондан можа атрымаць ад Бруселю адтэрміноўку на Brexit яшчэ на год
2019.04.05 11:43

СК belsat.eu

Стужка навінаў