У Вялікай Брытаніі ўкраінскі герб аднеслі да экстрэмісцкай сімволікі


Герб Украіны.
Фота: Valentyn Ogirenko / Reuters / Forum

Паліцыя Вялікай Брытаніі палічыла герб Украіны экстрэмісцкім сімвалам. Украінская амбасада абурылася гэтым фактам.

Спіс экстрэмісцкіх сімвалаў, складзены контртэрарыстычнай паліцыяй Вялікай Брытаніі, апублікавала «The Guardian». У ім сярод «правых сімвалаў» пазначаныя татуіроўкі ў выглядзе ўкраінскага трызубу, а сярод спісу «прыхільнікаў панавання белых» – шаўрон украінскага батальёна «Азоў».

З крытыкай такіх падыходаў выступіла амбасада Украіны ў Лондане.

«Дадаць трызуб, нацыянальны сімвал і дзяржаўны герб Украіны, замацаваны ў Канстытуцыі, у «Дапаможнік па барацьбе з экстрэмізмам», выдадзены антытэрарыстычнай паліцыяй для настаўнікаў і медычнага персаналу, – больш чым абуральна», – заявілі ў Twitter дыпламатычнага прадстаўніцтва.

Амбасада патрабуе выключэння трызубу з даведніка і афіцыйных выбачэнняў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў