У Вялікай Брытаніі прайшла самая буйная дэманстрацыя супраць брэкзіту


У Лондане 23 сакавіка прайшла самая буйная дэманстрацыя супраць выхаду Вялікай Брытаніі з Еўрапейскага Звязу. Паводле ацэнак арганізатараў, у ёй узялі ўдзел каля 1 млн чалавек. Для таго, каб звесці людзей у Лондан з усяе краіны, былі замоўленыя 200 аўтобусаў, паведамляе «Reuters».

Калі ацэнка арганізатараў праўдзівая, то суботні мітынг мог стаць самым масавым у горадзе пасля пратэстаў у лютым 2003 года супраць вайны ў Іраку.

https://twitter.com/peoplesvote_uk/status/1109459449314508805

Людзі прайшліся па цэнтры Лондану, патрабуючы адмовы ад «брэкзіту» і правядзення новага рэферэндуму.

Перад мітынгоўцамі выступілі палітыкі з розных партый, у тым ліку з кіроўнай Кансерватыўнай. Сярод выступоўцаў былі ў тым ліку віцэ-старшыня лейбарыстаў Том Ўотсан і лідарка Шатландскай нацыянальнай партыі Нікала Стэрджэн.

Hавiны
Еўразвяз гатовы даць Вялікай Брытаніі адтэрміноўку ад «брэкзіту»
2019.03.21 06:50

Нагадаем, што брытанскія дэпутаты 14 сакавіка абсалютнай большасцю прагаласавалі за адтэрміноўку выхаду Злучанага Каралеўства з Еўрапейскага звязу. Прэм’ер-міністр Брытаніі Тэрыса Мэй адправіла Дональду Туску ліст з просьбай перанесці брэкзіт з 29 сакавіка на 30 чэрвеня 2019 года. Пры гэтым, паводле Мэй, адтэрміноўка брэкзіту не выключае магчымасці для Лондану выйсці з ЕЗ без пагаднення.

Прэзідэнт Еўрарады Дональд Туск заявіў, што Брусель пагодзіцца адкласці брэкзіт, калі брытанскі парламент ухваліць на наступным тыдні дамову аб выхадзе Брытаніі з Еўразвязу.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў