У Вялікай Брытаніі памёр былы піяршчык Лукашэнкі


Лорд Бэл.
Фота: Backgrid UK/Forum

Брытанскі паліттэхнолаг лорд Тымаці Бэл памёр на 78-м годзе жыцця пасля працяглай хваробы. Пра ягоную смерць паведаміў былы дзелавы партнёр памерлага Пірс Потынджэр, піша BBC.

Бэл быў адна з ключавых фігураў перадвыбарных кампаніяў Кансерватыўнай партыі Вялікай Брытаніі ў 1979-ым, 1983-ым і 1987 гадах, калі ён кансультаваў прэм’ер-міністра Маргарэт Тэтчэр. Сярод яго кліентаў былі расейскі прэзідэнт Барыс Ельцын і алігарх Барыс Беразоўскі.

Hавiны
Былы піяршчык Лукашэнкі быў сябрам забітага ў Брытаніі паплечніка Беразоўскага
2018.03.17 09:49

У 2008 годзе піяр-агенцтва Bell Pottinger узялося паляпшаць імідж Беларусі ў свеце. У сакавіку 2008 году лорд Бэл нават прыляцеў у Менск на сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам, па выніках якой назваў у інтэрв’ю «Moscow Times» кіраўніка Беларусі «вельмі зразумелым, засяроджаным і рашучым чалавекам, вельмі прыязным».

Аднак у жніўні 2009 года Беларусь кантракт з Бэлам не падоўжыла.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў