У Вугоршчыне затрыманы капітан судна, які сутыкнуўся з катарам на Дунаі


Капітан карабля, які сутыкнуўся з шпацырным катэрам у Будапэшце, затрыманы ў межах следства па справе аб караблекрушэнні. Пра гэта паведамляе інфармагенцтва dpa са спасылкай на вугорскую паліцыю. Іншых падрабязнасцяў расследавання не прыводзіцца, удакладняецца толькі, што капітан карабля – грамадзянін Украіны.

Катар здзяйсняў экскурсію па Дунаі. На борце знаходзіліся 35 пасажыраў – турыстаў з Паўднёвай Карэі – і два прадстаўнікі каманды. Пасля сутыкнення з круізным лайнерам катар перакуліўся і хутка затануў.

Семярых пасажыраў удалося выратаваць адразу пасля аварыі, іх даставілі ў больніцы. На месцы трагедыі чакаецца прыбыццё каманды ратавальнікаў з Паўднёвай Карэі. Застаецца невядомым лёс 21 чалавека, у тым ліку двух членаў экіпажу, паведамляе агенцтва dpa.

Ратавальнікі працягваюць пошук зніклых, аднак іх працу ўскладняюць кепскія ўмовы надвор’я і моцная плынь. Паводле паліцыі, адно з целаў было знойдзена на адлегласці некалькіх кіламетраў ад месца здарэння ніжэй па цячэнні ракі.

У Будапэшце перакуліўся турыстычны катар. Ёсць ахвяры

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары