У Воршы знішчылі воданапорную вежу


Працаўнікі аварыйна-выратавальнага атраду «Віцязь» 27 верасня ў Воршы з дапамогай накіравальнага падрыву ўзарвалі воданапорную вежу. Пра гэта паведамілі ў Віцебскім абласным упраўленні МНС.

Вышыня вежы складала каля 20 метраў.

Падрыхтоўчыя працы да выбуху цягнуліся чатыры дні.

На месцы вежы плануецца пабудаваць станцыю абезжалезвання вады.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары