Пажар адбыўся ўвечары 14 кастрычніка ў кватэры жылога дому ў 1-ым Чырвонагвардзейскім завулку, паведамляе МНС.
Падчас пажару загінула 21-гадовая дзяўчына, якая знаходзілася ў дэкрэтным адпачынку. Ейную двухгадовую дачку і бацьку дзіцяці пажарнікам удалося ўратаваць. У дзяўчынкі апёкі 15 % цела, у мужчыны – 12 %.
Пацярпелыя знаходзяцца ў шпіталі. Прычына пажару высвятляецца.
ЮВ, belsat.eu