У Воранаўскім раёне памежнікі абстралялі джып, які ад іх уцякаў


Лідскія памежнікі затрымалі 38-гадовага кіроўцу, які праігнараваў патрабаванне памежнага атраду аб спыненні і спрабаваў уцячы.

Парушальнікам аказаўся грамадзянін Беларусі, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэту.

У населеным пункце Шаўры праваахоўнікі заўважылі падазроны пазадарожнік, які рухаўся з выключанымі фарамі ў бок вёскі Нача. Праз некаторы час пры руху ў зваротным кірунку кіроўца джыпа праігнараваў патрабаванне памежнікаў аб спыненні.

Памежнікі сцвярджаюць, што не мелі іншай магчымасці спыніць аўта, а таму былі вымушаныя ўжыць табельную зброю, адкрыўшы агонь па колах машыны. Пасля нядоўгага пераследу жыхара Гарадзенскай вобласці затрымалі ў вёсцы Радунь.

У цяперашні час правяраюць датычнасць мужчыны да супрацьпраўнай дзейнасці. Пачаты адміністрацыйны працэс паводле арт. 23.4 (непадпарадкаванне) і 23.30 (парушэнне памежнага рэжыму) КаАП Беларусі. Санкцыі артыкулаў прадугледжваюць штраф у памеры да ста базавых велічыняў або адміністрацыйны арышт.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў