У Воранаўскім раёне чацвёрты дзень шукаюць старшыню сельсавету


У Воранаўскім раёне шукаюць старшыню Жырмунскага сельсавету Мечыслава Шведа 1957 года нараджэння, які знік 16 красавіка. Пра гэта паведамілі ў УУС Гарадзенскага аблвыканкаму.

Зніклы Мечыслаў Швед.
Фота: grodno.mvd.gov.by

Да 11:30 зніклы працаваў на сваім працоўным месцы ў аграгарадку Жырмуны. Затым ён сеў у службовы аўтамабіль ВАЗ-2107 белага колеру (нумар 7315 САТ), купіў у прадуктовай краме два пачкі цыгарэт, а пасля накіраваўся на машыне ў бок Воранава. Апошнім яго бачыў каля 18:00 жыхар вёскі Крыніцы Лідскага раёну: мужчына праязджаў на службовай «сямёрцы» па вёсцы ў бок вёскі Дворышча. Яго мабільны тэлефон недасяжны.

Hавiны
У Камянецкім раёне знайшлі цела Вані Валошына
2019.04.13 19:13

Старшыня сельсавету спіртным не злоўжывае, не курыць, апошнія некалькі гадоў меў праблемы з сэрцам. На выгляд яму каля 60-65 гадоў, рост каля 165-170 сантыметраў, шчыльнага целаскладу, фарбаваныя карычневыя валасы з праборам на правы бок, светлы твар, цёмныя вочы.

Быў апрануты ў карычневую куртку са штучнай скуры з чорным каўняром, цёмныя штаны, чорныя туфлі без шнуроўкі, цёмна-сінюю кашулю.

Тых, хто ведае пра месцазнаходжанне зніклага, просяць патэлефанаваць па тэлефонах 8 (044) 767-23-62 або 102.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў