«У войску закладзены адсотак на гібель». Магілёўцы – пра ненаўмысны абстрэл на вучэннях «Захад»


Непрыемна, калі гінуць людзі, але гэта такая прафесія, – кажуць на вуліцах Магілёва.

І дадаюць, што кіраўнікі Саюзных дзяржаваў ведаюць, што робяць:

«Вучэнні адбываюцца пад кантролем абодвух прэзідэнтаў – таму яны яе выправяць у патрэбнае рэчышча».

Меркаванні жыхароў Магілёва пра здарэнне на палігоне «Лужскі» у Расеі – у відэа.

Учора ў сеціве з’явілася відэа, на якім бачна, як верталёт абстраляў прыпаркаваны «Камаз».

Ананімная крыніца паведаміла аднаму з расейскіх выданняў, што запуск ракеты з верталёту Ка-52 быў «ненаўмысны».

ДД

Стужка навінаў