У Віцебску зямлёй засыпала двух рабочых, адзін загінуў


Трагедыя адбылася днём 22 снежня на будаўнічай пляцоўцы насупраць дома № 18 на вуліцы Чапаева ў Віцебску, паведамілі TUT.BY у абласным УМНС.

Рабочыя пракладалі камунікацыі да шматпавярховага дому, які будуецца. Адзін з іх, 31-гадовы мужчына, апынуўся ў зямлі па пояс, яго дасталі выратавальнікі з дапамогай вяроўкі. Ён атрымаў удар ног.

На 59-гадовага рабочага абрынуўся вялізны пласт зямлі, выратавальнікі даставалі яго з глыбіні 2,5-3 метра. Калі мужчыну адкапалі, ён быў ужо мёртвы.

На месцы трагедыі працуюць следчыя і спецыялісты дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў