У Віцебску змянілі кіраўніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя


Начальнікам галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкаму прызначылі Міхаіла Вішнявецкага. Да гэтага ён займаў пасаду намесніка начальніка ўпраўлення аховы здароўя Менскага аблвыканкаму, паведамляе сайт vitvesti.by.

Ранейшага кіраўніка абласнога ведамства па ахове здароўя Юрыя Дзеркача змяніў Міхаіл Вішнявецкі. Да гэтага Вішнявецкі займаў пасаду намесніка начальніка ўпраўлення аховы здароўя Менскага аблвыканкаму.

Міхаіл Вішнявецкі ўраджэнец Віцебску. Прапрацаваў у практычнай медыцыне, у тым ліку ў хірургіі і ўралогіі. Быў дырэктарам таварыства з абмежаванай адказнасцю «Крыстал-Сэрвіс». Затым скончыў Акадэмію кіравання і з 2009 года перайшоў на дзяржслужбу ў аблвыканкам.

На Віцебшчыне, паводле Мінаховы здароўя, 235 выпадкаў інфікавання каронавірусам. У вобласці памерлі пяць чалавек.

Hавiны
На Віцебшчыне вайскоўцы разгортваюць палявы шпіталь
2020.04.08 08:18

СК belsat.eu

Стужка навінаў