У Віцебску затрымалі блогерку Алену Янушкоўскую і яе дачку


У Віцебску затрымалі і кінулі ў ізалятар блогерку Алену Янушкоўскую і яе дачку Юлію Уласенка.

Юлію Ўласенку затрымалі дома, у вёсцы Суйкава Віцебскага раёну. Па словах яе мужа Сяргея, яе адвезлі ў аддзяленне міліцыі, дзе склалі пратакол паводле 23.34 КаАП (парушэнне правілаў арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў), а потым да панядзелка змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Міліцыянты абвінавачваюць яе ў закліках выходзіць на плошчу, якія Юлія нібыта публікавала ў сацсетках.

Маці Юліі блогерку Алену Янушкоўскую затрымалі сёння на выбарчым участку ў вёсцы Пестуніца Віцебскага раёну, дзе яна назірала за датэрміновым галасаваннем і вяла адтуль стрым. Міліцыю выклікала старшыня выбарчай камісіі. З аддзялення міліцыі Алена паспела паведаміць, што на яе складаюць адразу некалькі пратаколаў – за «хуліганку» і парушэнне правілаў дарожнага руху. У 20:00 яна была ўжо недасяжная.

Зміцер Казакевіч, belsat.eu

Стужка навінаў