У Віцебску загарэўся гістарычны будынак


17 красавіка ў Віцебску загарэўся дарэвалюцыйны будынак на Савецкай вуліцы, паведамляе «ННВ». Пажар пачаўся каля 10:15. Мінакі пабачылі, як з-пад страхі старадаўняга дому пачаў ісці дым і выклікалі МНС.

У МНС паведамілі, што ўзгаранне адбылося ў шматкватэрным жылым доме №19 па Савецкай вуліцы. Агнём у падстрэхавым памяшканні будынку была пашкоджана кроквенная сістэма даху.

Пажар удалося лакалізаваць і ліквідаваць у вельмі кароткія тэрміны. Зараз выратавальнікі высвятляюць, з якой прычыны адбылося ўзгаранне.

Дом, што загарэўся, быў пабудаваны ў канцы XIX або пачатку XX стагоддзя, ён з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю 3-й катэгорыі, як частка комплексу дарэвалюцыйнай забудовы Савецкай вуліцы.

Hавiны
Крыміналісты назвалі верагодную прычыну пажару ў Нотр-Дам-дэ-Пары
2019.04.17 10:13

СК belsat.eu

Стужка навінаў