У Віцебску зʼявіліся трамваі і тралейбусы ў стылі супрэматызму


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=8A4o7iCTYjs”][vc_column_text]Цытаты з трактатаў Казіміра Малевіча і дызайн на падставе ягоных стогадовых эскізаў і творчасці іншай мастачкі ў стылі супрэматызму Ніны Коган. Гэтак у межах дзён Еўрапейскае спадчыны ў Віцебску ўпрыгожылі некалькі трамваяў і тралейбусаў. Аўтары адаптавалі графіку да сучаснага гарадскога транспарту.

«Усё прыдумаў Малевіч, а мы паспрабавалі пайсці ягоным прыкладам. І атрымалася такая цікавая рэч – як у нас сто год таму хадзіў трамвай, так і цяпер будзе хадзіць па цудоўнаму Віцебску», – кажуць аўтары праекту Сцяпан Драздоў і Ілля Гурко.

Віцебскае трамвайнае ўпраўленне можа пахваліцца амаль 120-гадовай гісторыяй – ажно да канца дваццатых гадоў мінулага стагоддзя гэта была адзіная трамвайная сістэма на тэрыторыі сённяшняй Беларусі. Упраўленне развівалася поруч са школай супрэматызму, у якой у Віцебску працавалі Казімір Малевіч і Марк Шагал.

«Стваралася мастацкая школа – мы таксама былі поруч. Нашыя трамваі выкарыстоўваліся, як пляцоўка для ажыццяўлення творчых задумаў, як своеасаблівае палатно», – тлумачыць кіраўнік Віцебскага трамвайна-тралейбуснага ўпраўлення Васіль Паўлючкоў.

Аўтары спадзяюцца, што гэта толькі пачатак праекту па асэнсаванні і ўкараненні спадчыны віцебскага авангарду пач. ХХ ст у сучасную гарадскую прастору. У хуткім часе будзе праведзены конкурс па стварэнні дзіцячых пляцовак у стылі канструктывізму і ўласна супрэматызму.

belsat.eu

Стужка навінаў