У Віцебску з пятага паверху выпаў маленькі хлопчык


У Віцебску днём 31 ліпеня са вакна на пятым паверсе жылога дому па вуліцы Гагарына выпаў 6-гадовы хлопчык, паведамляе Следчы камітэт.

Дзіця знаходзілася ў кватэры адно – незадоўга да здарэння ягоныя сваякі некуды пайшлі.

На шчасце, хлопчык застаўся жывы і нават не атрымаў цяжкіх траўмаў.

Папярэдні медычны агляд паказаў, што ягонаму жыццю і здароўю нічога не пагражае.

Следчыя высвятляюць абставіны здарэння.

КА belsat.eu

Стужка навінаў