У Віцебску выпаў снег з матылькоў. Відэафакт


У ноч на 22 ліпеня ў Віцебску пачаўся масавы лёт аўсянікаў (падзёнкі). Гэткая з’ява назіраецца ў горадзе амаль штогод, і звычайна прыпадае на канец ліпеня або пачатак жніўня.

На мосце імя Кірава і на суседніх вуліцах можна было назіраць тысячы матылькоў, якія раіліся вакол ліхтароў.

Выхад аўсянікаў часта носіць масавы характар, падчас якога адбываецца сустрэча палоў. Усе насякомыя выконваюць аднолькавы «танец»: яны рэзка ўздымаюцца ўверх, на імгненне завісаюць у паветры, а потым плаўна спускаюцца ўніз. Гэткія танцы аўсянікі выконваюць у перыяд размнажэння.

Пасля спаравання самцы паміраюць, а самкі спускаюцца да вады і адкладваюць яйкі, пасля чаго таксама паміраюць. Менавіта неабходнасць вады і прыцягвае насякомых да Дзвіны ў Віцебску.

Віктар Старавойтаў, belsat.eu

Фота і відэа: Аляксей Сідарэнка, Kris Dor, Аліна Вараб’ёва

Стужка навінаў