У Віцебску ў прытоне з прастытуткамі затрымалі бацюшку з Расеі – яго вінавацяць у сутэнёрстве


Як паведаміла афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Cледчага камітэту ў Віцебскай вобласці Святлана Сахарава, у дачыненні да 39-гадовага грамадзяніна Расеі распачатая крымінальная справа за арганізацыю занятку прастытуцыяй.

Витебским городским отделом Следственного комитета расследуется уголовное дело по ч.1 ст.14 ч.2 ст. 171 Уголовного…

Opublikowany przez Светлана Сахарова Sobota, 5 sierpnia 2017

Паводле расейскіх СМІ, крымінальная справа распачатая супраць бацюшкі з храма Святых апосталаў Пятра і Паўла ва Ўсяволаскім раёне Ленінградскай вобласці Мікалая Кірэева, які быў затрыманы пры штурме прытону з прастытуткамі ў Віцебску. Як паведамляе 47newsКірэеў цяпер знаходзіцца ў ізалятары, ягонай справай займаецца следчы Андрэй Маханькоў.

Раней пра знікненне мужа, 39-гадовага святара, айца Мікалая, у расейскую паліцыю паведаміла жонка. Бацюшка 2 жніўня сказаў жонцы, што зʼехаў у паломніцтва па Маскоўскай вобласці, але на сувязь не выходзіў, таму жанчына захвалявалася. СМІ паведамляюць, што святар рэгулярна ездзіў у Віцебск.

 

ІІ, belsat.eu; фота – 47news.ru

Стужка навінаў