У Віцебску прарасейскага неанацыста асудзілі на тры гады «хіміі»


Віцебскі абласны суд вынес прысуд 34-гадоваму жыхару Віцебску, якога абвінавачвалі ў распальванні міжнацыянальнай і расавай варажнечы.

Як паведамілі ў судзе, абвінавачаны ўжо раней быў асуджаны за хуліганства і наўмыснае нанясенне цяжкай цялеснай шкоды на 8,5 гадоў. Але затым пакаранне яму зменшылі, у тым ліку падчас амністыі, і ён выйшаў на волю умоўна-датэрмінова.

Hавiны
Баевіку «ДНР» з Віцебску пагражае ва Украіне 25 гадоў зняволення
2019.10.02 07:24

Нягледзячы на гэта, мужчына размясціў у сваю сацыяльных сетках 5 відэазапісаў, накіраваных на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай і іншай сацыяльнай варожасці. Ягоныя погляды ў Віцебскім абласным судзе характарызуюць як сумесь ідэяў «нацызму (нацыянал-сацыялізму), фашызму, рускага нацыяналізму і неанацызму з элементамі расізму, ксенафобіі і антысемітызму».

Таксама віцябляніна вінавацяць у тым, што ён з рэваншысцкіх прычынаў абразіў гісторыка-культурныя каштоўнасці і помнікі абаронцам Айчыны: 19 верасня 2012 года ў Віцебску на фоне надпісу «плошча Перамогi» аддаў нацысцкае прывітанне, сфатаграфаваўся і размясціў гэта на сваёй старонцы.

Hавiны
У віцебскім саборы п’яны грамадзянін Расеі пагражаў святарам пісталетам і патрабаваў золата
2019.08.23 17:19

У выніку мужчына прызнаны вінаватым у абразе гісторыка-культурных каштоўнасцяў, здзеку з помнікаў абаронцам, а таксама ў наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай і іншай сацыяльнай варажнечы. Яму прызначанае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на 3 гады 1 месяц з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Прысуд яшчэ можа быць абскарджаны і апратэставаны.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў