У Віцебску памёр Анатоль Васенда, легенда «Славянскага базару»


Анатоль Васенда.
Фота: Facebook

У Віцебскай абласной клінічнай больніцы памёр Анатоль Васенда, галоўны захавальнік і распарадчык Летняга амфітэатру, паведамляе выданне «Витебский курьер».

Анатоль Васенда патрапіў у шпіталь пасля таго, як у яго падняўся ціск. Музыку паклалі ў кардыялогію, пазней перавялі ў абласную больніцу. Паведамляецца, што Анатоль Васенда знаходзіўся на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх. 24 траўня музыка памёр.

Анатоль Васенда з 1993 году працаваў у складзе каманды дырэкцыі Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». З 1995 года ён быў дырэктарам комплексу Летняга амфітэатру.

Hавiны
У Беларусі афіцыйна амаль 200 чалавек памерлі ад каронавіруса
2020.05.24 13:39

СК belsat.eu

Стужка навінаў