У Віцебску падчас прагулкі ў лесе затрымалі Таццяну Севярынец і яшчэ пецярых жанчын


Раніцай 13 студзеня ў Віцебску падчас прагулкі са скандынаўскімі палкамі ў Шпілёўскім лесе міліцыянты затрымалі шэсць жанчын, у тым маці Паўла Севярынца Таццяну Севярынец. Пра гэта паведаміла ў Facebook ейная дачка Ганна Севярынец.

Затрымалі:

  • Людмілу Валаткевіч
  • Тамару Ільіну,
  • Алену Каснову,
  • Раісу Кухто,
  • Тацяну Севярынец,
  • Людмілу Фамінскую.

Іх завезлі ў РУУС Першамайскага раёну.

«Жонка патэлефанавала мне каля 10 гадзін раніцы і паспела сказаць толькі адно «Нас акружылі людзі ў чорным». Потым сувязь з ёй перапынілася. Пазней Таццяна патэлефанавала ўжо з Першамайскага РУУС. Кажа, што яе з пяццю сяброўкамі затрымалі ў Шпілеўскім лесе пад Віцебскам, у якім яны гулялі з палкамі для скандынаўскай хадзьбы» – распавёў Канстанцін Севярынец TUT.by.

За што затрымалі Таццяну і сябровак, Канстанцін не ведае. Таццяну Севярынец неаднаразова затрымлівалі і судзілі паводле артыкулу 23.34 КаАП.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў