У Віцебску п’яны пешаход справакаваў два ДТЗ


У абласным цэнтры праз п’янага пешахода адбыліся дзве аварыі.

Пра гэта паведамілі ў ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкаму.

16 студзеня каля 18:30 на вуліцы Ленінградскай у Віцебску адбылося ДТЗ. Кіроўца аўта ГАЗ (машына належыць аднаму з прадпрыемстваў Віцебскага раёну), заўважыўшы пешахода, які выйшаў на праезджую частку, экстрана затармазіў. У выніку аўта перакулілася на бок. За ГАЗ рухалася аўта «Audi 80», кіроўца якога, пазбягаючы сутыкнення, выехаў на сустрэчную паласу і наехаў на агароджу.

Пешаход 1965 года нараджэння спрабаваў сысці з месца здарэння, але кіроўца «Audi 80» і відавочцы дагналі яго і затрымалі. Як высветлілася пазней, пешаход быў п’яны.

ДАІ праводзіць праверку.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў