
«YouTube»-карыстальнік Corvus апублікаваў драматычнае і адначасова камедыйнае відэа.
Аўтамабіль з вясельнага картэжу прытармазіў каля прыпынку грамадскага транспарту. З машыны выскачыла нявеста і стала біць жаніха букетам. Пазней да нявесты падбегла жанчына, імаверна, ейная маці, якая адлупцавала жаніха торбачкаю. Што сталася прычынаю бойкі – не вядома. Трагікамедыя здарылася ў Віцебску.
ЮВ, belsat.eu