У Віцебску новая смерць ад каронавіруса. Сваякі: яго заразілі ў больніцы


Ноччу 2 красавіка ў Віцебскім абласным клінічным спецыялізаваным цэнтры памёр пенсіянер Уладзімір Сідараў. Пра гэта паведамляе TUT.BY.

Па словах сына памерлага, Уладзімір Сідараў 13 сакавіка паступіў у аддзяленне хірургіі з дыягназам «трамбоз падкаленнага сасуда», праз пяць дзён яго выпісалі дадому з тэмпературай 38 – афіцыйна грып. Удома стан мужчыны пагоршыўся, праз два дні яму зрабілі рэнтген у паліклініцы – і адтуль з двухбаковай пнеўманіяй забралі назад у больніцу. Тут яму пацвердзілі каронавірус. Пяць дзён пенсіянер знаходзіўся ў рэанімацыі на штучнай вентыляцыі лёгкіх, але выратаваць яго не ўдалося. COVID-19 пацвердзіўся і ў ягонай жонкі, у якой таксама пнеўманія.

Паводле сына, да больніцы бацька амаль два тыдні не выходзіў з хаты, бо яму балела калена.

Сваякі, якія зараз знаходзяцца пад наглядам, падазраюць, што мужчына заразіўся каронавірусам у больніцы.

Аб’ектыў
САЗ: смяротнасць ад COVID-19 – 5 %
2020.04.02 22:18

«У нас версія адна: бацька заразіўся ў больніцы. За мяжой ён не быў, гасцей замежных у бацькоў таксама не было. Ён амаль не мог хадзіць і не выходзіў, пакуль не трапіў у хірургію. Да гэтага часу не разумею, як яго маглі выпісаць з тэмпературай», – кажа сын памерлага.

У больніцы ж заяўляюць, што не западозрылі ў пацыента каронавірус, бо ён не выязджаў за мяжу і не кантактаваў з прыбылымі з-за мяжы. Лекары таксама лічаць менавіта памерлага крыніцай заражэння.

У пасведчанні аб смерці Уладзіміра Сідарава пазначана: вострая рэспіраторная недастатковасць, вірусная пнеўманія (COVID-19), асноўная прычына смерці – каронавірус.

Hавiны
Лукашэнка заявіў пра смерць чатырох пацыентаў з COVID-19
2020.04.02 15:06

2 красавіка паведамлялася, што ў Беларусі 4 чалавекі памерлі ад каронавіруса.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў