У Віцебску ноччу гарэў музей


Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва

Апоўначы 20 снежня ратавальнікам паступіў сігнал аб узгаранні ў музеі «Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва».

Ужо праз 2 хвіліны на месца прыбылі падраздзяленні Міністэрства надзвычайных сітуацыяў, паведамляе прэс-служба ведамства. Там яны пабачылі задымленне ў дапаможным памяшканні музею. У момант пажару ў будынку знаходзілася захавальніца фондаў.

Хутка пажар лакалізавалі і ліквідавалі. У выніку агонь пашкодзіў маёмасць, сцены і столь закураліся.

Са словаў захавальніцы фонду, у музей пранік невядомы мужчына, які здзейсніў падпал. Прычына пажару высвятляецца.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў