Краму ўратавала пажарная сігналізацыя.
Падчас пажару на складзе знаходзіліся грузчык і прыёмшчык тавару, а ахоўнік крамы пачынаў абход тэрыторыі. Ратавальнікі ліквідавалі пажар. Ніхто не пацярпеў.
«Пажар лакалізаваны і ліквідаваны ратавальнікамі. У выніку агнём у памяшканні гандлёвай залі пашкоджаныя дзве халадзільныя вітрыны, тытунёвая вітрына, закопчаныя сцены, столь, таварная прадукцыя каля халадзільных вітрынаў», – паведамляюць у МНС.
Прычына пажару невядомая, але МНС падазрае, што ён узнік праз парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.
ГА, belsat.eu