У Віцебску мужчына збіў жонку і 4-гадовага сына, дзіця знайшлі ў пад'ездзе


На жыхара Віцебску завялі крымінальную справу – ён збіў жонку і маленькага сына, пакінуўшы 4-гадовае дзіця на лесвічнай пляцоўцы.

Пра гэта паведамілі ў віцебскай міліцыі.

Паводле дадзеных следства, раніцай 12 жніўня ў міліцыю паступіла паведамленне, што на лесвічнай пляцоўцы з пашкоджаннямі цела знойдзена дзіця, якое пражывае ў адной з кватэр у гэтым жа падʼездзе.

Высветлілася, што ўвечары 11 жніўня нецвярозы бацька хлопчыка падчас сваркі збіў сваю жонку і яна пайшла з дому. Затым мужчына збіў сына і выгнаў яго з кватэры. Дзіця заснула ў суседскай дзіцячай калысцы на лесвічнай пляцоўцы.

У дачыненні да мужчыны распачатыя крымінальныя справы па ч.1 ст.147 (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання) і ч.2 арт.159 (пакіданне ў небяспецы) КК. Ён узяты пад варту.

КА belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў