У Віцебску моцна траўмаваны жаўнер: яго хутка чакаў дэмбель


Раніцай 22 красавіка ў 103-й дэсантнай брыгадзе ў Віцебску машынамі прыціснула жаўнера. Пацярпелага даставілі ў больніцу хуткай медычнай дапамогі, паведамляе тэлеграм-канал NEXTA.

Аб’ектыў
Маці жаўнера, які ўпаў з 4 паверха: Войска прыкрывае азадак
2019.04.15 22:52

Факт інцыдэнту прызналі ў Міністэрстве абароны. Як перадае БелТА, ваеннаслужачы тэрміновай ваеннай парушыў правілы эксплуатацыі аўтамабільнай тэхнікі, у выніку чаго атрымаў траўму яго калега – таксама вайсковец тэрміновай службы. Пацярпелы хлопец праслужыў у войску амаль увесь тэрмін.

Паводле інфармацыі NEXTA, жаўнер быў заціснуты паміж грузавым аўтамабілем МАЗ-5316 і прычэпам.

Кіроўца прачышчаў фарсункі амывальніка грузавіка, які стаяў на ручным тормазе з уключанай перадачай. Пры гэтым ён папрасіў іншага кіроўцу ўключыць запальванне. Той павярнуў ключ у крайняе левае становішча, што прывяло да руху аўтамабіля, які штурхнуў іншы МАЗ-5316, што і прыціснуў шарагоўца да прычэпа. Пацярпелы ў гэты момант разгружаў з прычэпа рэчы.

Аб’ектыў
Вярхоўны Суд: вінаватыя толькі сяржанты, а Аляксандр Коржыч павесіўся сам
2019.04.09 22:30

Камандзір падраздзялення заявіў у сваіх паказаннях, што «каманды на заводку тэхнікі не даваў».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў