У Віцебску камунальнікі пастрыглі снег (ВІДЭА)


У «Facebook’у» зʼявілася відэа, на якім працаўнік гарадскіх камунальных службаў косіць снег.

Мужчына ідзе ўздоўж тратуару па снезе і метадычна кіруе трымерам, нібыта робіць так штодня.

Каментары да відэа лаканічныя: «Марнуем бюджэт».

Айчынныя камунальнікі не першы раз уражваюць нестандартным мысленнем і наватарскім падыходам да працы. У Менску яны палівалі траву ў дождж, у Лагойску таксама касілі снег.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў