У Віцебску хочуць знесці помнік Уладзіміру Караткевічу


Манумент можа знікнуць праз будаўніцтва абвадной дарогі.

Пра гэта паведаміла каардынатар аргкамітэту БХД у Віцебску і Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец па выніках сустрэчы з намеснікам галоўнага архітэктара Віцебску Леанідам Багданавым.

Парк Партызанскай славы будзе зрэзаны ўздоўж, каб зʼяднаць вуліцы Гагарына і Чэхава, а да запланаванага Паўночнага маста праз Дзвіну вывесці абводную дарогу. Музей бацькі Міная перанясуць разам з ансамблем. А помніка Уладзіміру Караткевічу на скрыжаванні вуліц Суворава і Чэхава ўвогуле не будзе.

Пра лёс манумента Багданаў адказаў няпэўна: «Ну, недзе паставім».

Помнік Уладзіміру Караткевічу паставілі ў Віцебску ў 1994 годзе. Яго аўтар – Іван Казак. 26 лістапада кожны год тут адзначаюць Дзень народзінаў пісьменніка.

ДР belsat.eu паводле bchd.info

Стужка навінаў