У віцебскім саборы п’яны грамадзянін Расеі пагражаў святарам пісталетам і патрабаваў золата


Прэс-служба МУС Беларусі паведамляе, што 23 жніўня каля 14:00 у кафедральны сабор у Віцебску зайшоў мужчына і, пагражаючы «падобным да пісталета прадметам», запатрабаваў у святароў вырабы з золата.

Адзін з вернікаў у саборы самайстойна абясшкодзіў нападніка і перадаў яго міліцыянтам, што прыехалі на выклік.

«Па вонкавых прыкметах няўдалы налётчык знаходзіўся ў стане алкагольнага апʼянення. Яго даставілі ўмедустанову для праходжання агляду», – сцвярджаюць у МУС.

Фота – mvd.gov.by

У міліцыі адзначаюць, што дзеянням мужчыны будзе дадзеная прававая ацэнка. «Паводле папярэдняй інфармацыі, ён зʼяўляецца грамадзянінам Расеі», – дадалі ў МУС.

У Менску адбыўся налёт на ювелірную краму

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары