У Віцебскім раёне патануў 5-гадовы хлопчык


Дзіця пайшло гуляць і знікла з поля зроку.

Трагедыя адбылася позна ўвечары 14 красавіка.

«14 красавіка каля 20:30 дзіця гуляла каля дому. У нейкі момант хлопчык знік. Бацька пайшоў яго шукаць і знайшоў за домам у вадаёме», – паведамляе Следчы камітэт.

Раённы аддзел Следчага камітэту праводзіць правяранне.

Днямі ў вёсцы Любашкі Камянецкага раёну шукалі двухгадовага Ваню. Хлопчыка знайшлі ў меліярацыйным канале.

Hавiны
У Камянецкім раёне знайшлі цела Вані Валошына
2019.04.13 19:13

ДР belsat.eu

Стужка навінаў