У Віцебскі радзільны дом прыйшла цяжарная казуля (ФОТАФАКТ)


Жывёліна трапіла ў пастку паміж бляшанай агароджай і плотам з сеткі-рабіцы на тэрыторыі віцебскага радзільнага дому №2. Пра гэта супрацоўнікам МНС паведаміў мясцовы жыхар, які прыйшоў праведаць жонку.

Спрабуючы вырвацца, казуля падрапалася аб металёвыя канструкцыі.

Ратавальнікі вызвалілі жывёліну і адвезлі ў заапарк, каб ёй аказалі медычную дапамогу. Агляд ветэрынараў выявіў, што яна цяжарная.

Гэта не першы выпадак у Віцебску, калі дзікія жывёліны здзіўляюць мясцовых жыхароў сваім зʼяўленнем. Напрыканцы красавіка з Заходняй Дзвіны тут вылез лось і пайшоў гуляць па галоўнай плошчы.

ДР belsat.eu паводле МНС

Стужка навінаў