У Вільні запалілі вогнішчы ў памяць пра абаронцаў свабоды


У сталіцы Літвы сёння ўзгадвалі падзеі 1991 года. На знак памяці штурму савецкімі вайскоўцамі Віленскай тэлевежы побач з будынкам запалілі сімвалічныя вогнішчы. Агонь гарэў таксама каля будынку Літоўскага тэлебачання і на плошчы Незалежнасці каля парламенту, перадае карэспандэнт belsat.eu з Вільні.

Фота belsat.eu
Фота belsat.eu
Фота belsat.eu
Фота belsat.eu
Былы прэмʼер-міністр Швецыі 1991-94 гадоў Карл Більт і міністр замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус. Фота belsat.eu
Фота belsat.eu
Фота belsat.eu

На цырымоніі прысутнічалі мэр Вільні, міністр замежных спраў Літвы, міністр абароны Літвы, былы прэмʼер-міністр Швецыі 1991-94 гадоў Карл Більт і іншыя.

У ноч на 13 студзеня 1991 года атрады савецкай арміі штурмавалі Віленскую тэлевежу і будынак Літоўскага тэлебачання. Падчас гэтых падзей загінулі 14 мірных жыхароў, яшчэ 800 атрымалі розныя раненні.

Ганна Русінава belsat.eu

Стужка навінаў