У Вільні стварылі Беларускі грамадскі камітэт памяці паўстанцаў 1863-1864 гг.


У Нацыянальным музеі Літвы ў Вільні адбылася адкрытая публічная дыскусія адносна ўдзелу Беларусі і беларусаў ва ўрачыстасцях перапахавання парэшткаў паўстанцаў, знойдзеных на Замкавай гары ў Вільні ў выніку археалагічных раскопак 2016–2018 гг. Дыскусія адбылася 23 сакавіка.

У дыскусіі прынялі ўдзел літоўскія археолагі і гісторыкі Гіціс Грыжас, Валдас Сцепанайціс, Жыгінтас Бучыс і Альвідас Нікжэнтайціс, які з’яўляецца сябрам Дзяржаўнай камісіі Літвы, створанай адмыслова ў звязку са знаходкамі на Замкавай гары (гары Гедзіміна).

Фота
Гэта меркаваны чэрап Кастуся Каліноўскага. Фотафакт
2019.03.28 16:13

З беларускага боку ў дыскусіі ўдзельнічалі гісторыкі Аляксандр Смалянчук, Язэп Янушкевіч, Васіль Герасімчык, Аляксандр Адамковіч і прадстаўнікі грамадскіх арганізацыяў.

Найбольшую ўвагу прысутных выклікала інфармацыя літоўскіх калегаў пра ідэнтыфікацыю парэшткаў кіраўніка паўстання Кастуся Каліноўскага (1838-1864). Альвідас Нікжэнтайціс паведаміў пра адсутнасць цікавасці беларускіх дыпламатычных службаў у Літве да дзейнасці згаданай Дзяржаўнай камісіі.

Hавiны
МЗС Беларусі паабяцала Горвату, што «нам не будзе сорамна» за сітуацыю вакол парэшткаў Каліноўскага
2019.03.29 17:53

Па выніках дыскусіі было прынятае рашэнне пра стварэнне Беларускага грамадскага камітэту памяці паўстанцаў 1863-1864гг. з прадстаўнікоў беларускіх грамадскіх і культурніцкіх арганізацыяў. У склад працоўнай групы, якая будзе весці перамовы з Дзяржаўнай камісіяй Літвы ды іншымі ўстановамі адказнымі за перапаханне і ўшанаванне памяці паўстанцаў 1863-1864 гг., увайшлі супрацоўнік Цэнтру беларускіх студыяў Варшаўскага ўніверсітэту, прафесар Інстытуту славістыкі ПАН доктар гістарычных навук Аляксандр Смалянчук (старшыня), старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве доктар гуманітарных навук Аляксандр Адамковіч і кіраўнік ініцыятывы «Беларуская Нацыянальная Памяць» Анатоль Міхнавец.

Усе каго цікавіць праблематыка беларускай гістарычнай памяці можа далучацца да працы Беларускага грамадскага камітэту памяці паўстанцаў 1863-1864 гг.

Кантакты: Анатоль Міхнавец, anatol@michnaviec.org

belsat.eu

Стужка навінаў