У Вільні прайшла акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязняў

Каля 20 чалавек сабраліся побач з амбасадай Беларусі.

Фота: Ганна Русінава / Belsat.eu

26 чэрвеня ў Вільні прайшла акцыя «Свабоду палітвязням!». Людзі сабраліся пад амбасадай Беларусі. У акцыі ўдзельнічала прыкладна 20 чалавек. Сярод іх былі мясцовыя беларусы, студэнты ЕГУ, праваабаронцы, прадстаўнікі розных палітычных рухаў, а таксама чалец Сейму Літвы – Жыгімантас Павілёніс.

Фота: Ганна Русінава / Belsat.eu

Мэта акцыі – падтрымка палітзняволеных, асуджэнне неправамерных дзеянняў уладаў, у тым ліку перашкодаў правядзенню дэмакратычных і празрыстых выбараў.

У Вільні такія акцыі плануюць ладзіць кожную пятніцу. Наступным разам яна адбудзецца каля прэзідэнтуры.

Фота: Ганна Русінава / Belsat.eu

Акцыі салідарнасці апошнімі днямі прайшлі ў Барсэлоне, Беластоку.

Ганна Русінава, фота аўтаркі Belsat.eu

Hавiны